Чэхія стала другой краінай Еўрасаюза, на ўсёй тэрыторыі якой часова закрываецца большасць дробных крам і прадпрыемстваў па аказанні паслуг, а жыхарам дазволена пакідаць дамы толькі пры неабходнасці.

З-за моцнага росту колькасці хворых на каранавірус урад Чэхіі робіць больш жорсткімі меры барацьбы з пандэміяй.

Жыхарам краіны будзе дазволена пакідаць дамы толькі для таго, каб пайсці на працу, да доктара або купіць прадукты і тавары першай неабходнасці. Дазволеныя таксама прагулкі на прыродзе, напрыклад у парках. Акрамя таго, паводле распараджэння ўрада, здзяйсняць паездкі можна толькі ў неадкладных выпадках, а колькасць сацыяльных кантактаў варта скараціць да «неабходнага мінімуму».

Напярэдадні Ірландыя стала першай краінай ЕС, дзе лакдаўн дзейнічае на ўсёй тэрыторыі краіны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?