Папа Рымскі Францыск заявіў, што аднаполыя пары павінны мець магчымасць жыць у грамадзянскіх саюзах, піша ВВС.

Гэтыя словы Францыска, на думку каментатараў, з'яўляюцца самым ясным у гісторыі царквы каментаром Святога Прастола на тэму аднаполых адносін.

«Гомасэксуальныя людзі маюць права быць у сям'і. Яны — дзеці Божыя, і ў іх ёсць права на сям'ю. Нікога нельга з-за гэтага выключаць або прымушаць пакутаваць», — заявіў Папа Францыск.

«Нам трэба выдаць законы аб грамадзянскім саюзе. Такім чынам яны будуць юрыдычна абароненыя», — дадаў пантыфік.

Але ці сапраўды гэта фундаментальнае змяненне поглядаў пантыфіка — ці, хутчэй, нечаканая заява лідара Каталіцкай Царквы, які, як вядома, прымяраўся да ліберальных настрояў у мінулым, толькі каб вярнуцца да традыцыйнай дактрыны, калі даходзіць да справы?

Быўшы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса да таго, як стаць Папам, ён быў перакананым праціўнікам аднаполых шлюбаў, якія былі легалізаваныя ў Аргенціне ў 2010 годзе, і замест гэтага выступаў за грамадзянскія саюзы для гамасэксуалістаў.

Першы выступ Папы ў падтрымку, несумненна, будзе вітацца многімі ў ліберальным крыле царквы. Але кожнае істотнае змяненне дактрыны па такім пытанні, як правіла, будзе прадстаўлена больш фармальна і пасля доўгіх унутраных дэбатаў. Пакуль няма ніякіх прыкмет таго, што гэта непазбежна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0