БелТА

БелТА

Узаемадзеянне Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы, у тым ліку па лініі спецслужбаў, ажыццяўляецца на пастаяннай аснове, і яно не звязана з падзеямі ў Мінску, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша «Інтэрфакс».

«Настолькі шырокае ідзе ўзаемадзеянне, прычым гэта ніяк не звязана з падзеямі ў Беларусі, гэта ўзаемадзеянне мела месца і раней», — сказаў Пяскоў журналістам, адказваючы на пытанне, чаму раней не была анансаваная сустрэча кіраўніка СВР Сяргея Нарышкіна з Аляксандрам Лукашэнкам і якая мэта візіту кіраўніка Службы знешняй разведкі ў Мінск.

Пяскоў заўважыў, што не заўсёды падзеі і кантакты анансуюцца загадзя. Пры гэтым Пяскоў не стаў канкрэтызаваць план візіту Нарышкіна. «Не магу вам сказаць, усё ж такі гэта досыць адчувальныя вобласці працы і супрацоўніцтва, таму гэта не можа быць грамадска-даступнай інфармацыяй», — сказаў ён.

Гаворачы пра супрацоўніцтва спецслужбаў Расіі і Беларусі, Пяскоў заўважыў, што ў рамках Саюзнай дзяржавы існуюць механізмы ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках. «Таму адбываецца і абмен інфармацыяй, і сумесныя мерапрыемствы, і гэтак далей, абмен візітамі, абмен кантактамі, таму гэта цалкам нармальнае ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы», — сказаў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0