У чацвер, 22 кастрычніка, суд аштрафаваў 63-гадовую берасцейку Алена Гнаўк за ўдзел у пратэсце 30 жніўня. Суддзя прызнаў яе вінаватай па артыкуле 23.34 КаАП. Як піша «Брэсцкая газета», жанчыне прызначана 30 базавых штрафу (810 рублёў). 

Алену прывезлі ў суд з ізалятара часовага ўтрымання, дзе яна правяла 18 сутак. Пасля таго, як жанчына адседзела там 15 дзён за ўдзел у нядзельным маршы 4 кастрычніка, яе даставілі ў суд на пасяджэнне па акцыі 30 жніўня. Справу адправілі на дапрацоўку, Алену вярнулі ў ІЧУ, дзе яна правяла яшчэ трое сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0