23 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Пераважна па паўночнай палове кароткачасовыя дажджы.

Вецер паўднёва-заходні ўмераны да парывістага. Тэмпература паветра максімальная днём +13.. +18°С.

У Мінску магчымы кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 30-40 %). Вецер паўднёва-заходні ўмераны да парывістага. Тэмпература паветра раніцай +11..+13°С, днём +13..+15°С, увечары +11..+13°С.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?