08.05.2009 / 15:26

Аўтуховіч заклікаў маладафронтаўцаў спыніць галадоўку 6

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў адвакат Павал Сапелка, які сустрэўся з Мікалаем Аўтуховічам ў мінскім следчым ізалятары.

«Ён заклікае актывістаў з «Маладога фронту», якія трымаюць галадоўку салідарнасьці з ім, скончыць сваю акцыю. Ён ім вельмі ўдзячны за падтрымку, але кажа, што іх здароўе і маладосць патрэбныя для далейшага змагання за дэмакратыю».

Паводле адваката, сам Аўтуховіч намераны працягваць галадоўку «да перамогі».
«Ён яшчэ больш схуднеў, але трымаецца. На сустрэчу са мной прыйшоў сам», ‑‑ паведаміў Павал Сапелка.

Радыё Свабода

0
+1 / Адказаць
08.05.2009 / 17:43
яшчэ іх галадоўка адцягвае ўвагу ад ягонай галадоўкі - гэта істотны момант.
0
Кнехт / Адказаць
08.05.2009 / 17:54
Падтрымліваю Аўтуховіча! Няхай галадуюць старыя, а моладзі трэба расці, нараджаць дзяцей, вышукваць і адстайваць сабе месца пад сонцам.
0
відавочца / Адказаць
09.05.2009 / 02:07
ну так, моладзі трэба сьцягі вешаць. галадаць - крайняя мера. з аўтуховічам згодны. асабліва да палажанкі - насьця, ты яшчэ спатрэбішся беларусі, трэба выходзіць з галадоўкі і працягваць...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру