08.05.2009 / 15:39

ДАІ: за бел-чырвоныя-белыя стужкі не штрафуюць, як і за георгіеўскія 5

Сказалі карэспандэнту НН у прэс-службе Дзяржаўтаінспекцыі.

Сказалі карэспандэнту НН у прэс-службе Дзяржаўтаінспекцыі.

Як і ў апошнія гады, перад 9 Траўня на вуліцах пачалі з’яўляцца аўтамабілі з прымацаванай да антэны георгіеўскай стужачкай. Ня дзіва, мяркуючы па размаху штогадовага святкавання, але дзіўна, улічваючы, што ДАІ не вітае дадатковыя ўпрыгожванні (кшталту налепак) на машынах. Але ці не пагражаюць штрафы за жоўта-чорную ініцыятыву?

Карэспандэнт НН звярнуўся за каментаром у прэс-службу Дзяржаўтаінспекцыі і пацікавіўся, няўжо стужкі можна вывешваць толькі да Дня перамогі?

— Вядома ж, не! Гэта дзяржаўнае свята, нават патрульныя машыны ўпрыгожаныя такімі стужачкамі.

— Ці магу я прымацаваць сабе на аўто такую ж, толькі бел-чырвона-белую?

— Я не магу пракаментаваць гэта (смяецца). Вы ж зразумейце, што георгіеўскія стужкі – гэта ініцыятыва людзей. У іх свята, радасць перамогі. Калі вы не прымаеце гэта свята, проста не чапляйце стужку.

— Дык калі я адзначаю сваё свята, бел-чырвона-белае, мяне не аштрафуюць?

— Калі на стужцы няма рэкламы – не.

Ягор Марціновіч

0
MikalajAlhovik / Адказаць
08.05.2009 / 16:08
Калі вы не прымаеце гэта свята, проста не чапляйце стужку. ... Афіцыйныя асобы ў геральдыцы Беларусі казалі мне, што беларускі сьцяг не забаронены. Кажа, хоць на балькон павесь. Ды вось. Тэорыя і практыка...
0
вешала / Адказаць
08.05.2009 / 16:37
а я такі і вешала на балконе. вісеў. а потым -- нехта зрэзаў шнуркі. хто, як -- засталосяы невядомым м загадкавым
0
Aliaks / Адказаць
08.05.2009 / 16:44
Сукины дети, когда у меня была наклейка "Скажи Лукашенко нет", г-н Найденко раз за мной ехал, обидился, записал номер, приказал, как сказали мне гаишники потом, оштрафовать за что-нибудь. Все отделом в городском ГАИ думали, дали штраф по статье КоАП за "иные нарушения ПДД" Подробности тут - http://manchesster.livejournal.com/680.html
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру