На свабоду пасля адміністрацыйнага арышту выйшлі сябры Каардынацыйнай рады філосаф Вольга Шпарага і грамадская актывістка Юлія Міцкевіч.

Жанчыны ўваходзяць у фем-групу Каардынацыйнай рады. Пра вызваленне паведаміла ў фэйсбуку паведаміла Таццяна Караткевіч.

У адной камеры з імі была капітан зборнай па рэгбі Марыя Шакура. У інтэрв'ю Tribuna.com яна падзялілася ўспамінамі:

«У аўторак [13 кастрычніка] мяне, Юлію Міцкевіч і яшчэ адну дзяўчыну перавялі з Акрэсціна ў Жодзіна. Першапачаткова нас змясцілі ў камеру на чатыры чалавекі, у сераду да нас перавялі Святлану Гатальскую [фем-актывістка і сябра Каардынацыйнай рады]. Праз два дні нас перавялі ў большую камеру, дзе мы сустрэлі Вольгу Шпарагу.

Звычайна з раніцы я праводзіла зарадку. Потым, незадоўга да абеду, у нас была лекцыя па філасофіі ад Вольгі Шпарагі. Пасля абеду мы ладзілі розныя абмеркаванні, семінары, бліжэй да адбою спявалі песні. Гэта значыць, кампанія была добрая», — расказала Марыя Шакура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0