Улада11

Афіцыйны Мінск баіцца беларусаў замежжа

Палац мастацтваў адмовіў у памяшканні для правядзення Пятага з’езда беларусаў свету. Гэта ўжо 18‑ая адмова ў сталіцы.

Сёння, 8 мая, Рэспубліканская мастацкая галерэя (вул. Казлова,3), што належыць Беларускаму саюзу мастакоў, адмовіла Згуртаванню беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў прадстаўленні памяшкання для правядзення Пятага з’езда беларусаў свету.

У афіцыйным лісце, падпісаным дырэктарам прадпрыемства А. Зінкевічам, гаворыцца, што магчымасці прадставіць памяшканне ў арэнду няма «ў сувязі з дзеяннем раней заключаных дамоў арэнды».

Кіраўніцтва МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» зазначае, што першапачаткова варыянт правядзення з’езда ў Палацы мастацтваў не разглядаўся, паколькі там невялікае памяшканне. Аднак пасля таго, як астатнія залы горада Мінска адмовілі ў арэндзе, вырашана было даслаць заяўку ў Палац мастацтваў, асабліва ўлічваючы той факт, што гэтая зала належыць Беларускаму саюзу мастакоў і там праводзіліся пасяджэнні ТБМ ды іншыя імпрэзы беларускіх грамадскіх аб’яднанняў.

Раней у прадстаўленні памяшкання адмовілі Палац Рэспублікі, Палац прафсаюзаў, ДК МТЗ, ДК МАЗ, актавая зала Лінгвістычнага ўніверсітэта, Дом афіцэраў і інш. Усяго, з сённяшняй, 18 адмоваў.

***

V З’езд беларусаў свету МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» запланаваны на 18‑19 ліпеня 2009 г.

Удзел у ім павінны ўзяць 400 дэлегатаў з 29 краін.

Ранейшыя з’езды, якія праводзяцца раз на чатыры гады, праводзіліся выключна ў Мінску.

Кіраўніцтва Згуртавання не выключае, што, калі не ўдасца знайсці памяшкання ў Мінску, галоўны форум беларускай дыяспары будзе праведзены па‑за межамі Беларусі.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Усе навіны →
Усе навіны

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць12

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага29

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

У Германіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Ёсць загінулыя1

Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель18

Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць