Старшыня федэрацыі хакею Уладзімір Навумаў і генеральны сакратар федэрацыі хакею Сяргей Ганчароў падчас беларускай прэзентацыі ў Берне.Фота БЕЛТА

Старшыня федэрацыі хакею Уладзімір Навумаў і генеральны сакратар
федэрацыі хакею Сяргей Ганчароў падчас беларускай прэзентацыі ў Берне.
Фота БЕЛТА

На пасяджэнні кангрэсу Міжнароднай федэрацыі хакею, які праходзіць у швейцарскім Берне, было прынятае рашэнне, што чэмпіянат свету 2014 году пройдзе ў Мінску.

У ходзе галасавання кандыдатуру Беларусі, якую прэзентавалі старшыня федэрацыі хакея Ўладзімір Навумаў і галоўны трэнер зборнай Глен Хэнлан, падтрымалі 75 дэлегатаў.

Як і меркавалася, нашым галоўным супернікам была Венгрыя, за гэтую краіну аддалі свае галасы 24 дэлегатаў. Латвія і Ўкраіна не ўспрымаліся ўсур’ёз, за іх прагаласавалі 3 і 3 чалавекі адпаведна.

Праз пяць гадоў найлепшых гульцоў свету Беларусь прыме на «Мінск‑Арэне», што дабудоўваюць у Вяснянцы, а таксама ў новым палацы, які пачалі ўзводзяць у Чыжоўцы.

«Гэтае першынства будзе не толькі стымуляваць эканоміку, але падыме беларускі хакей на зусім іншы ўзровень. Нашы балельшчыкі хочуць бачыць сваіх куміраў уласнымі вачыма», — сказаў У.Навумаў.

«Гэта найлепшы дзень у гісторыі беларускага хакею. Магчыма, найлепшы дзень у беларускім спорце ўвогуле», — сказаў У.Ганчароў.

Бюджэт чэмпіянату складзе 11,4 мільёны даляраў, а Беларусь стане 18‑ай краінай, якая прыме сусветнае першынства па хакеі.

Беларусь трэці раз прэтэндавала на правядзенне сусветнага першынства, аднак першыя разы саступала Германіі і Швецыі. Пашанцавала толькі зараз.

Экс‑міністр Навумаў паабяцаў, што ў дні чэмпіянату свету Беларусь абвесціць бязвізавы рэжым для замежнікаў, якія захочуць трапіць на першынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?