Фота Пасольства Расіі ў Беларусі
У Крамлі абверглі паведамленні некаторых СМІ аб тым, што намеснік кіраўніка Мінэканамразвіцця Міхаіл Бабіч нібыта прапанаваў план ўрэгулявання сітуацыі ў Беларусі і можа быць яго куратарам, піша Інтэрфакс.
«Я не магу гэта пацвердзіць», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў журналістам у панядзелак, адказваючы на пытанне: ці можаце пацвердзіць, як паведамлялі некаторыя СМІ, што Бабіч прапанаваў нейкі план урэгулявання сітуацыі ў Беларусі і будзе куратарам гэтага кірунку.
Бабіч да прызначэння намесніка кіраўніка Мінэканамразвіцця быў паслом Расіі ў Беларусі.