Сілавікі пераследуюць бастуючых на паркоўцы Парку высокіх тэхналогій у Мінску. Фота даслаў чытач «Нашай Нівы»

Сілавікі пераследуюць бастуючых на паркоўцы Парку высокіх тэхналогій у Мінску. Фота даслаў чытач «Нашай Нівы»

На заклік Святланы Ціханоўскай аб агульнанацыянальнай забастоўцы адгукнуліся сотні малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Масавыя акцыі пратэсту адбыліся таксама ў дзясятку мінскіх універсітэтаў. Спыніў працу Мінскі электратэхнічны завод.

Драматычны эпізод адбыўся каля Парку высокіх тэхналогій. Там да тысячы айцішнікаў выйшла на МКАД. Мяркуючы па ўсім, лятучая група сілавікоў ужыла супраць іх спецсродкі. Прагучаў выбух, бастуючыя кінуліся ў лес і да будынкаў.

Аднак праз нейкі час частка іх вярнулася на МКАД. Вось відэа:

І фота:

Цягам гадзіны пасля гэтага да ПВТ з'ехаліся тысячы аўтамабілістаў. Яны цалкам спынілі рух на знешнім кальцы МКАД і выказвалі салідарнасць сігналамі.

Вось відэа:

Пасля гэтага сілавікі яшчэ двойчы вярталіся да ПВТ. Ёсць інфармацыя пра дзясятак затрыманых, сярод іх і жанчыны.

МУС пазней пацвердзіў, што амапавец зламаў сабе нагу, разганяючы бастуючых каля ПВТ у Мінску. Гэта здарылася на крутым схіле гары над МКАД, дзе са сцягамі стаялі дэманстранты.

Асноўны ўдар сілавікоў сёння быў скіраваны на студэнтаў, акцыі якіх былі самыя шматлікія за час пратэстаў. Вядома пра дзясяткі затрыманых студэнтаў БНТУ і БДУІРа. Агульная ж колькасць затрыманых бастуючых вымяраецца сотнямі.

Студэнты БДУ супрацьстаяць АМАПу на вуліцы Ленінградскай у Мінску

Студэнты БДУ супрацьстаяць АМАПу на вуліцы Ленінградскай у Мінску

Аўтазакі дзяжураць каля галоўных прадпрыемстваў Мінска.

Аўтазак каля МЗКЦ у Мінску

Аўтазак каля МЗКЦ у Мінску

Бастуе Мінскі электратэхнічны завод. Хваляванні рабочых і ІТР адзначаныя на «Гродна-Азоце», МТЗ, «Атланце», МЗКЦ, МАЗе.

Работнікі МТЗ сабраліся, каб абмеркаваць забастоўку

Работнікі МТЗ сабраліся, каб абмеркаваць забастоўку

З «Азота» паведамляюць пра не менш за 13 затрыманых.

Не працуюць піцэрыі Dominos і Піца-Лісіца, афлайн-крамы oz.by, «Стрымлайн» адмяніў заняткі. Страйк падтрымалі будаўнікі «Лазурыта».

На вуліцы выходзілі медыкі мінскіх бальніц.

Упершыню былі зафіксаваныя акцыі пратэсту ў школах Мінска:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0