Сотні бастуючых затрыманыя ў Беларусі за сёння. Праваабаронцам вядомыя ўжо 358 імён. Агульная колькасць — нашмат большая.

Учора, 25 кастрычніка, былі затрыманыя 523 чалавекі, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў. 

Нагадаем, што сёння ўдар сілавікоў быў накіраваны на студэнтаў Мінска, яны складаюць асноўную частку затрыманых. У той час упершыню акцыі пратэсту прайшлі ў некаторых школах Мінска.

Агулам за час пратэсту ў Беларусі, з улікам сённяшніх, адбылося ўжо 15 600 затрыманняў.

На заклік Ціханоўскай пратэстуюць студэнты і рабочыя, закрыліся многія малыя і сярэднія бізнэсы АНЛАЙН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0