26 кастрычніка раніцай каля «Гродна Азот» сабраліся каля сотні чалавек. Сярод іх былі як работнікі прадпрыемства, так і простыя гараджане. Пасля прыехалі да прахадной сілавікі, якія затрымалі частку пратэстоўцаў. Як стала вядома пазней, у РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна былі дастаўленыя 32 чалавекі.

Пра гэта Onliner паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко. Па яго словах, фізічная сіла і спецсродкі да пратэстоўцаў не ўжываліся. У дачыненні да іх распачаты адміністрацыйны працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0