Заставачнае фота Кастуся Шыталя

Замыканне дротам рэйкавых ланцугоў набыло масавы характар, хоць гэтыя дзеянні забароненыя і небяспечныя.

Міліцыя Мінскай вобласці паведаміла сёння пра замыканне дротам рэйкавых ланцугоў каля Калядзіч пад Мінскам.

Акцыя сабатажу на чыгунцы пад Мінскам? Невядомыя нацягнулі дрот між рэйкамі

Як стала вядома «Нашай Ніве» з унутраных чыгуначных зводак, гэта не адзіны такі выпадак. Толькі сёння ў першай палове дня было шэсць выпадкаў закарочвання рэйкавых ланцугоў дротам — на перагонах каля Жодзіна, Памыслішча, Сцяпянкі, Рудзенска.

Невядомыя рэгулярна замыкаюць дротам рэйкавыя ланцугі на ўчастках, прылеглых да Мінска. Гэтыя здарэнні, паводле нашай інфармацыі, фіксаваліся на баранавіцкім, асіповіцкім і маладзечанскім кірунках.

Кожнае закарочванне затрымлівае кожны цягнік прыкладна на 10 хвілін. Машыніст павінен спачатку спыніцца перад ілжыва чырвоным сігналам, а пасля загаду дыспетчара пачаць рух з хуткасцю 20 км/г да святлафора з дазвольным сігналам.

Заканадаўства забараняе любыя маніпуляцыі на чыгунцы, бо яны могуць прывесці да збояў у працы. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?