Падчас даследаванняў Месяца з дапамогай інфрачырвонага тэлескопа SOFIA на яго баку, што павернуты да Зямлі, упершыню ў гісторыі выяўлена вада.
Пакуль што незразумела, ці можна будзе выкарыстоўваць гэтую ваду ў якасці рэсурсу. Пошук вады на Месяцы мае ключавое значэнне для даследчых планаў у рамках праграмы Artemis.
Artemis — праграма НАСА ў кааперацыі з прыватнымі кампаніямі і Еўрапейскім касмічным агенцтвам па развіцці пілатуемых касмічных палётаў. Яе мэтай з'яўляецца «адпраўленне першай жанчыны і чарговага мужчыны» на паверхню Месяца ў 2024 годзе і стварэнне мясцовай інфраструктуры з далейшымі планамі даставіць астранаўтаў на Марс.