Людзей, якія прыйшлі на суд слухачамі, не пусцілі. Фота: Алеся Белая.
У сераду 21 кастрычніка крыху больш за 10 жыхароў Слуцка ўсклалі кветкі да помніка спаленым і забітым вязням слуцкага гета. Пазней затрымалі некаторых з іх. 26 кастрычніка над гараджанамі прайшлі першыя суды, піша Інфа-Кур'ер.
26 кастрычніка суды прайшлі над Андрэем Кратом, Ірынай Крот, Зінаідай Цімошак і Яўгенам Азёрным. Іх абвінавачвалі па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Усе пасяджэнні вёў суддзя Аляксандр Шутко. Суд прызначыў:
- Андрэю Крату — штраф 30 базавых велічынь (810 рублёў),
- Ірыне Крот — штраф 20 базавых велічынь (540 рублёў),
- Зінаідзе Цімошак — штраф 40 базавых велічынь (1080 руб),
- Яўгену Азёрнаму — 10 сутак арышту.
Яшчэ дваіх затрыманых будуць судзіць заўтра.
0
0
0
0
0
0