У сталічным заапарку з’явіўся новы жыхар — альпака па мянушцы Каштан, паведамляюць «Мінск-Навіны».

minskzoo.by

Каштан — маладая жывёла, яму ўсяго два гады, яго даставілі ў Мінск з Рыгі. Да прыезду альпакі быў падрыхтаваны ацеплены вальер з цёплым подсцілам з сена. Зараз Каштан адаптуецца ў вальеры. Ён лёгка пайшоў на кантакт, хоць, як кажуць работнікі заапарка, яшчэ не прывык да мясцовых моваў.

minskzoo.by

Каштан адносіцца да роду лам, сярод якіх найбольш буйныя непасрэдна ламы, гуанака — мініяцюрныя, вікуньі — яшчэ меншыя і больш грацыёзныя, а вось альпакі — самыя кудлатыя.