Абаронца брэсцкага «Дынама» Алег Вераціла пракаментаваў у сваім Інстаграме перамогу над «Мінскам» у чэмпіянаце Беларусі па футболе.
«Быццам гульня, быццам перамога, але думкі мае з гэтым народам» — напісаў Вераціла, суправадзіўшы пост фатаграфіямі з Маршу пенсіянераў, а таксама разгону пратэстных акцый.
Фота Дар'і Буракінай
Алег Вераціла выступае за брэсцкае «Дынама» з 2017 года, выйграў з камандай чэмпіянат Беларусі, Кубак краіны і двойчы Суперкубак.