За дзесяцігоддзі, што прайшлі пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, «краіна адрадзілася з руін пасляваеннай разрухі, прымножыла эканамічны патэнцыял, здабыла незалежнасць, ператварылася ў сучасную еўрапейскую дзяржаву, з меркаваннем якой лічацца ў свеце».

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 9 мая на плошчы Перамогі ў Мінску.

«Наша краіна, нягледзячы на цяжкасці, даказвае сваю здольнасць забяспечыць стабільнасць развіцця ў рознай абстаноўцы, а беларускі народ паказвае найлепшыя рысы нацыянальнага характару — уменне ў складаны час з'яднацца, выстаяць і перамагчы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Лукашэнкі, сёння ў Беларусі «ўсюды ёсць адданыя сябры — і ў Еўропе, і ў Лацінскай Амерыцы, і ў Азіі, і на Блізкім Усходзе».

Такое становішча ён растлумачыў тым, што краіна праводзіць шматвектарную мірную замежную палітыку.

Асаблівыя адносіны «гістарычна звязваюць нас з брацкай Расіяй і расійскім народам». «Сумеснымі намаганнямі мы надзейна ўмацоўваем абараназдольнасць саюзных дзяржаў», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь актыўна ўзаемадзейнічае з краінамі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. «У гады Вялікай Айчыннай вайны нашы народы ваявалі плячо ў плячо супраць агрэсара, і сёння мы разам стаім на варце спакою і дабрабыту нашых людзей», — падкрэсліў ён.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0