Ілюстрацыйнае фота, dev.by

Ілюстрацыйнае фота, dev.by

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі да бестэрміновага страйку далучыліся 37 супрацоўнікаў-дацэнтаў, выкладчыкаў і асістэнтаў кафедр. Спіс папаўняецца.

Як распавёў dev.by адзін са страйкоўцаў выкладчыкаў, хтосьці з іх адпускае студэнтаў са сваіх пар, хтосьці абмяркоўвае на занятках тое, што адбываецца ў краіне.

Кіраўніцтва ВНУ, паводле слоў крыніцы, «ніяк не рэагуе на гэта». «Ні да дэканаў, ні да кіраўнікоў кафедр нікога з нас не выклікалі», — адзначае ён.

— Да страйку далучыліся не толькі выкладчыкі, але і дактары навук, дацэнты — ціснуць на іх, пагражаць звальненнямі немэтазгодна, справа будзе вельмі гучнай.

Сам суразмоўца dev.by не баіцца страціць працу ў ВНУ, паколькі сумяшчае яе з працай у кампаніі: «Гэта хутчэй для душы — як магчымасць перадаць свой вопыт маладым спецыялістам».

Сярод страйкоўцаў-выкладчыкаў больш за ўсё з факультэта камп'ютарных сістэм і факультэта камп'ютарнага праектавання — 25 чалавек з 37. Наша крыніца спадзяецца, што да страйку далучацца і іншыя ягоныя калегі: «Яны салідарныя з намі, але пакуль баяцца выступіць адкрыта».

Некалькі ўладальнікаў і топаў ІТ-кампаній гатовыя падтрымаць выкладчыкаў у выпадку рэпрэсій з боку адміністрацыі БДУІР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0