neft.by

На 71-м годзе пайшоў з жыцця былы гендырэктар «Беларуснафты» і віцэ-прэм'ер Беларусі Валерый Кокараў. Інфармацыя пра гэта была змешчана ў газеце «Нефтяник» за 8 кастрычніка, піша Tut.by.

Валерый Кокараў нарадзіўся ў 1950 годзе ў Бугульме (Татарстан). Скончыў Уфімскі нафтавы інстытут. У 1974 годзе яго адправілі па размеркаванні ў «Беларуснафту», і яго кар'ера тут развівалася імкліва. За 20 гадоў ён прайшоў шлях ад аператара па здабычы нафты і газу да кіраўніка кампаніі. На пасадзе гендырэктара «Беларуснафты» Валерый Іванавіч адпрацаваў у 1992-1994 гадах. Наступныя 7 гадоў Кокараў быў віцэ-прэм'ерам Беларусі, які курыраваў прамысловасць, у тым ліку і паліўна-энергетычны комплекс.

У 2000-х працаваў у расійскім нафтавым комплексе. Яго прызначылі членам праўлення, намеснікам гендырэктара па навуцы і інавацыйнай дзейнасці кампаніі «РЫТЭК», якая ўваходзіць у «Лукойл».