Мінздароўя паведамляе, што колькасць выпадкаў каранавіруса за дзень склала 902.

Падчас вясновай хвалі максімум быў 973 выпадкі (29 красавіка), з 6 па 29 мая фіксавалася штодня больш за 900 выпадкаў, за выключэннем пары дзён. Ад 30 мая колькасць выпадкаў не перавышала 900.

Агульная колькасць — 94 609, ачунялі 84 тысячы 237 пацыентаў, правялі 2 млн. 395 тыс. 368 тэстаў.

За ўвесь час памерлі 965 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0