БелТА

БелТА

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падкрэслівае, што заклікі да страйкаў — гэта не што іншае, як прамыя заклікі да нанясення шкоды сваёй краіне і людзям. Аб гэтым ён заявіў сёння, піша БелТА.

«І ўчора, і сёння абстаноўка ў працоўных калектывах спакойная, рабочая. Той план, які шырока анансаваўся (заклікі да агульнанацыянальнага страйку), ён, натуральна, не адбыўся. Ён і не мог адбыцца. Людзі настроены на тое, каб працаваць, зарабляць, рэалізоўваць свае планы, якія яны маюць. Настроены на тое, каб сем'і атрымлівалі прыбытак. Таму абсалютна спакойная абстаноўка», — заявіў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка адзначыў, што не перабольшвае пагрозу ад падобных заклікаў. Тым не менш, ён звярнуўся ў тым ліку да тых, хто заклікаў работнікаў прадпрыемстваў да страйкаў: «Гэта прамыя заклікі да нанясення шкоды сваёй краіне і людзям, якія жывуць у гэтай краіне і працуюць. Бо заклік да спынення прадпрыемства — гэта не што іншае, як расчыстка месца для нашых канкурэнтаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0