Фота з інстаграма Купалаўцаў
Пасля нядзельнага затрымання Эрыка змясцілі на Акрэсціна. Сёння адбыўся суд. Пра гэта паведамілі Купалаўцы ў сваім інстаграме.
Эрык Арлоў-Шымкус — купалавец, музыка гуртоў Harotnica mix і Luty Sakavik.
Паводле слоў яго блізкіх, у судзе ён распавёў, што яго білі дубінкамі па нагах, пару разоў па галаве. Перад пагрузкай у аўтазак амапавец паставіў яму пазнаку на левай шчацэ маркерам.
Сам Эрык у бадзёрым настроі.