Сёння клуб з Адрыятычнага ўзбярэжжа згуляў унічыю з «П’ячэнцай» 2:2,

але яшчэ ўчора стаў недасягальны для «Ліворна», што ідзе трэцім. «Ліворна» ўчора прайграў «Трыесціне» - 0:1.

За тры туры да фінішу «Бары» мае 74 пункты, у «Пармы» – 71, у «Ліворна» – 62.

***

Форвард нацыянальнай зборнай Віталь Кутузаў перайшоў у «Бары» з «Пармы» 20 студзеня.

Цікава, што тады «Бары» займаў другое месца, адстаючы ад «Ліворна» на адзін пункт. Цяпер, як бачым, апярэджвае на 12 пунктаў. Клуб, відавочна, умацаваў пераход Кутузава.

***

Апошні раз у серыі «А» «Бары» гуляў у сезоне 1996-1997.

У мінулым сезоне ў серыі B заняў 11-е месца,

Віталь Кутузаў правёў за клуб, з канца студзеня, 13 матчаў, забіў чатыры мячы і зрабіў чатыры галявыя перадачы. І стаў адным з лідэраў каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0