28 кастрычніка Касцёл адзначаецца свята святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша. У мінскім кафедральным касцёле, што на плошчы Свабоды, пройдзе імша за арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды яго імянін, якія ён сёлета вымушаны адзначаць у выгнанні, паведамляе catholic.by.

Пачатак імшы ў 18.30. Яна пройдзе з захаваннем санітарна-эпідэміялагічных нормаў.

Тыя, хто не можа прысутнічаць на Імшы ў касцёле, маюць магчымасць духоўна далучыцца да супольнай малітвы з дапамогай прамой трансляцыі на партале Catholic.by.

Нагадаем, што кіраўніка Каталіцкага касцёла Тадэвуша Кандрусевіча не пусцілі 31 жніўня ўлады ў Беларусь, калі ён вяртаўся з Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0