ПАЧАТАК

00:00 Мiнск (GMT+3) 31.10.2020
17:00 Таронта (GMT-4) 30.10.2020
14:00 Сан-Францыска (GMT-7) 30.10.2020
10:00 Велiнгтан (GMT+13) 31.10.2020

ЗАКАНЧЭННЕ

02:00 Мiнск (GMT+3) 1.11.2020
19:00. Таронта (GMT-4) 31.10.2020
16:00 Сан-Францыска (UTC-8) 31.10.2020
12:00 Велiнгтан (GMT+13) 1.11.2020

Сусветны кангрэс беларусаў ставіць сваёй асноўнай мэтай кансалідацыю сацыяльнага, палітычнага, эканамічнага, навуковага патэнцыялу нацыі для вырашэння наяўнага палітычнага і эканамічнага крызісу і распрацоўкі плана пабудовы новай свабоднай Беларусі!

Арганізацыйны камітэт кангрэса плануе закрануць самыя актуальныя праблемы новай Беларусі ў сферы правоў і свабодаў чалавека, эканамічнага развіцця і прыцягнення інвестыцый, міжнароднага партнёрства і рэфармавання дзяржаўнага сектара, фінансавай палітыкі і сацыяльнага страхавання, экалогіі, тэхналагічнага развіцця грамадства і праблемы абнаўлення якаснага складу арміі, міліцыі, сістэмы адукацыі.

Удзельнічаць у якасці спікераў кангрэса далі згоду Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі яе штаба, прадстаўнікі Рады БНР на чале з Івонкай Сурвілай, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка, палiтык i грамадскi дзеяч Вольга Карач, заснавальнік таварыства «Беларусы замежжа» Арцём Лядоўскі, дыпламат i экс-пасол Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы Iгар Ляшчэня i iншыя.

Арганізацыйны камітэт заклікае ўсе зацікаўленыя бакі далучыцца да Сусветнага кангрэса беларусаў.

Сайт кангрэса: belaruscongress.org
Facebook: www.facebook.com/belaruscongress/
Instagram: @belaruscongress
Telegram: t.me/belaruscongress
Twitter: @BelarusCongress

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?