Сёння прайшлі матчы сёмага туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Салігорскі «Шахцёр» на сваім поле з буйным лікам прайграў ФК «Менск» – 0:5. Здаецца, лёс трэнера гарнякоў Юрыя Вяргейчыка вырашаны.
Падвальны мікашэвіцкі «Граніт» у Пінску выйграў у менскага «Дынама» з лікам 2:1.
Пяціразовы чэмпіён краін барысаўскі БАТЭ – у гасцях у «Віцебска» 0:2. Падапечныя Віктара Ганчарэнкі пасля сённяшняй вікторыі (сёмай запар) на восем пунктаў адарваліся ад канкурэнтаў.
МТЗ-РІПА – «Дняпро» – 0:1, «Нёман» – «Дынама» Берасце – 0:1, «Нафтан» – «Смаргонь» – 3:0, «Гомель» – «Тарпеда» Жодзіна – 2:1.
Турнірнае становішча: БАТЭ – 21, Нафтан – 13, Дняпро – 12, Тарпеда, Дынама Менск, Дынама Берасце – 11, Нёман – 10, ФК «Мінск», ФК «Гомель» – 9, МТЗ-РІПА – 8, ФК «Віцебск» – 7, «Граніт», «Шахцёр» – 6, «Смаргонь» – 4.
***
Учора мы паведамлялі, што клуб «Бары», за які выступае форвард нацыянальнай зборнай Віталь Кутузаў, датэрмінова выйшаў у Серыю А італьянскага чэмпіянату.
А сёння пуцёўку ў першую нямецкую бундэслігу заваяваў «Фрайбург», за які выступае былы футбаліст БАТЭ Віталь Радзівонаў.
«Фрайбург» сёння выйграў 5:2 у «Кобленца» і за тры туры да фінішу гарантаваў сабе пуцёўку ў эліту.
Адметна, што Віталь спрычыніўся да перамогі, паставіўшы тлустую кропку на 85-й хвіліне.