Сёння ля мінскага офіса МТС што насупраць парка Чалюскінцаў зноў пастроіўся ланцужок салідарнасці. Праз нейкі час да людзей пад'ехалі невядомыя, як мяркуецца, сілавікі, якія затрымалі некалькіх удзельнікаў.

Пакуль МТС не каментаваў сітуацыю, але адна з супрацоўніц офіса распавяла Tut.by, што забралі чацвярых супрацоўнікаў (па іншых звестках, толькі дваіх). Аднаго пры гэтым збілі.

Суразмоўца адзначыла, што ланцужок не прастаяў і 10 хвілін. Яна таксама дадала, што сёння ў офіс павінен прыехаць міністр сувязі і, магчыма, з гэтым і звязаная ўвага да акцыі пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0