Ад сёння ў продажы з’явіўся зборнік «Годныя песні». У ім знойдзеце найлепшыя нацыянальныя творы і ноты да іх: «Пагоня», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Спадчына», «А хто там ідзе?» і іншыя выбітныя кампазіцыі. Апрацоўкі і рэдакцыі твораў, якія ўвайшлі ў зборнік, прызначаны для прафесійных, аматарскіх і вучэбных харавых калектываў змешанага складу.

Набыць можна ў Акадэмкнізе ці анлайн на symbal.by. Кошт — 4-5 рублёў.

У зборнік увайшлі творы беларускіх аўтараў, у якіх адлюстравана любоў і павага да Радзімы. Творы, што абуджаюць патрыятычныя пачуцці і надаюць моцы. 

Гэтыя песні шматразова маглі чуць жыхары сталіцы ў выкананні Вольнага хору на перфомансах у метро, тэатрах, гандлёвых цэнтрах.

Паглядзіце, якую акцыю салідарнасці зладзіў Вольны хор у гандлёвым цэнтры «Рыга»:

Сёння, як ніколі, варта вучыць дзяцей і дарослых беларускім песням, узгадоўваць культуры масавага спеву, адраджаць шматвекавую традыцыю беларускай харавой культуры.

Спеўнік «Годныя песні» мусіць стаць добрым падмуркам для стварэння сапраўднага «Свята Песні» ў Беларусі.

Ініцыяваў выданне вядомы музыка Сяржук Доўгушаў, над зборнікам працавалі хормайстар Галіна Казіміроўская і кампазітар Кастусь Яськоў.

Зборнік выйшаў дзякуючы ахвяраванням беларусаў з усяго свету.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?