У эфіры БТ сёння выйшла праграма «Понятная политика. Плюс», прысвечаная пратэстам. Паказалі фрагмент статыстыкі пра затрыманых дэманстрантаў. І лічбы відавочна не сыходзяцца.

На БТ паказалі, што сярод затрыманых падчас мітынгаў 9-12 жніўня было:

— 52% беспрацоўных

— 54% супрацоўнікаў камерцыйных структур

— 27% супрацоўнікаў дзяржпрадпрыемстваў

Агулам 133%.

Дзякуючы якой метадалогіі даследавання прыйшлі да такіх лічбаў — невядома.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?