Падчас пераможнага матчу са Славакіяй, фота з сайту daylife.com

Падчас пераможнага матчу са Славакіяй, фота з сайту daylife.com

Подзвігі беларускага галкіпера былі ацэненыя не толькі дырэктаратам першынства, але і журналістамі, што ўключылі Андрэя ў сімвалічную зборную зорак чэмпіянату.

Мезін абараняў вароты зборнай Беларусі ў пяці матчах з сямі. У гэтых матчах наша каманда выйграла па булітах у славакаў — 2:1 і фінаў — 2:1, у овертайме ў нарвежцаў — 3:2, перамагла венграў — 3:1 і саступіла ў чвэрцьфінале расіянам, будучым чэмпіёнам свету, — 3:4. Зборная Беларусі заняла на турніры 8‑е месца.

Андрэй Мезін адбіў 163 кідкі з 172 (сярэдняя прапускальнасць 1,72 шайбы за матч). Яго адсотак надзейнасці склаў 94,77%. Гэта другі паказчык следам за канадцам Крысам Мэйсанам, які ў чатырох матчах парыраваў 110 кідкоў з 114 (96,49%).

Найлепшыя гульцы чэмпіянату свету паводле версіі дырэктарата: галкіпер — Андрэй Мезін (Беларусь), абаронца — Шы Уэбер (Канада), форвард — Ілля Кавальчук (Расія).

Самы каштоўны гулец (MVP) — Ілля Кавальчук (Расія).

Сімвалічная зборная зорак чэмпіянату свету паводле версіі журналістаў: галкіпер Андрэй Мезін (Беларусь), абаронцы Шы Уэбер (Канада) і Кені Ёнсан (Швецыя), форварды Ілля Кавальчук (Расія), Мартэн Сэн‑Луі і Стыў Стэмкас (абодва — Канада).

Лідэры бамбадзірскай гонкі: Мартэн Сэн‑Луі (Канада) — 15 (4+11) балаў, Ілля Кавальчук (Расія) — 14 (5+9), Матыас Вейнхандль (Швецыя) — 12 (5+7), Шы Уэбер (Канада) — 12 (4+8), Джэйсан Спеца (Канада), Стыў Стэмкас (Канада) — па 11 (7+4), Ніка Капанен (Фінляндыя) — 10 (7+3), Дэні Хітлі (Канада) — 10 (6+4), Пётр Чаянек (Чэхія) — 10 (5+5), Аляксандр Радулаў (Расія) — 10 (4+6), Лінус Умарк (Швецыя) — 10 (2+8), Тоні Мортэнсан (Швецыя) — 10 (1+9).

Самым выніковым у зборнай Беларусі стаў форвард Міхаіл Грабоўскі,
які набраў 9 (3+6) балаў. Далей ідуць Алег Антоненка — 6 (3+3), Аляксей Калюжны — 6 (1+5), Руслан Салей — 5 (2+3), Аляксей Угараў — 2 (2+0), Сяргей Дзямагін — 2 (1+1), Андрэй Стась, Канстанцін Кальцоў9 — па 1 (1+0), Андрэй Башко, Яраслаў Чупрыс — па 1 (0+1).

sport.belta.by

Глядзі таксама:
Расія стала чэмпіёнам свету па хакеі
Беларусь- гаспадыня чэмпіянату свету 2014

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0