Лукашэнка сёння падрабязна пракаментаваў сітуацыю ў Польшчы, піша БелТА.

«Яны хацелі ў нас рэвалюцыю зладзіць, нават не рэвалюцыю, а мяцеж, а атрымалі самі. Там сітуацыя няпростая, і яна проста так не вылезе.

Там не адмарозкі падняліся, а падняліся жанчыны, і зразумела, за што падняліся. Там падняліся сяляне, і яны ведаюць, за што падняліся. Там рабочыя падняліся, ведаюць за што, дзяржслужачыя, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

— Жанчыны падняліся і пачалі пратэставаць не таму, што толькі аборты [забаранілі]. Гэта быў спускавы кручок.

Дуда перамог у Польшчы, сфальсіфікаваўшы выбары. Там нават адсотка перавагі не было.

Сфальсіфікаваў. І адтуль усё пачалося. Яны хацелі стрэлкі перавесці на нас. А палякі не дурні, і там гэта [пратэсты] усё пачалося».

Акрамя таго, у Польшчы накапіліся і эканамічныя праблемы.

«Так, там ёсць купка багатых, але колькі там бедных. І разрыў паміж беднатой і багатымі велізарны. Гэта самае небяспечнае для любой дзяржавы. Гэта ўсё ў кучу сабралася, а далей — спускавы кручок: для сялян — пушніна, для жанчын — аборты. Гэта была ўжо нагода. А там даўно ўжо рэвалюцыя спела, і я ім пра гэта казаў: не лезьце ў чужы агарод, разбярыцеся ў сябе. Не, палезлі», — дадаў ён.

Паводле radiopolsha, у кастрычніку работнікі прадпрыемстваў Польшчы, на якіх працаўладкаваны не менш за дзесяць чалавек, у сярэднім зарабляюць у месяц 5371 злоты (каля 1193 еўра, на сёння гэта 3 640 беларусіх рублёў) без выліку падаткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0