БелТА

БелТА

Пра гэта ён заявіў сёння, назначаючы новых памочнікаў па Гродзенскай, Брэсцкай абласцях і Мінску [Караева, Вакульчыка і Барсукова], піша БелТА.

«Нам трэба не фармальнай зрабіць працу народных дружын. Яны пачалі працаваць, але яшчэ ў поўную сілу не разгарнуліся. Вы бачылі, як было ў Кыргызстане: хаос найпаўнейшы, усе сілавікі разбегліся, няма каму абараняць краіну. Хто ўзяў на сябе адказнасць? Народныя дружыны. Яны падцягнулі тых, хто паразбягаўся, яны спецслужбы падцягнулі да сябе і вайскоўцаў. І стварылі магутныя народныя дружыны. І на працягу сутак пагасілі ўсе пажары», — адзначыў Лукашэнка.

«Таму народныя дружыны павінны працаваць. Яны ўрэшце павінны схамянуцца і абараняць. Не трэба краіну, мы з вамі — генералы і іншыя людзі, амапаўцы, унутраныя войскі, армія — забяспечым абарону краіны. Хай забяспечаць абарону сваіх дамоў», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што ў мабільныя атрады варта прыцягваць былых вайскоўцаў.

«Паглядзіце, колькі зваротаў гэтых былых вайскоўцаў, афганцаў. Колькі мужыкоў, а жанчын… яшчэ больш, чым мужыкоў: вазьміце нас, мы будзем у дружынах, мы будзем у атрадах, мы многае можам!

Чаму не прыцягнуць нам, аж да ўзбраення, у гэтыя лятучыя атрады былых вайскоўцаў?

Яны могуць нам выдатна дапамагчы. І трэба, каб кожны чалавек адчуў, што ён абараняе сваю сям'ю і сваю зямлю», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0