Грамадства55

«Прыняла рашэнне, што па ўласным жаданні заяву не напішу»: з МДЛУ звальняюць найлепшую італьяністку краіны

Наталля Дуліна — адна з тых выкладчыкаў Лінгвістычнага, якая ад 26 кастрычніка падтрымала забастоўку ва ўніверсітэце. Праз тры дні ёй патэлефанавалі з аддзела кадраў і прапанавалі забраць працоўную кніжку.

Наталля Дуліна. Фота з тэлеграма.

У Лінгвістычным Наталля Дуліна працуе ад 1991 года, яна адна з найлепшых італьяністак у Беларусі. Мае вялікую павагу сярод студэнтаў і выкладчыкаў. Фактычна Дуліна стала нефармальным лідарам забастоўкі.

«Я ўжо не была ва ўніверсітэце на момант званка, таму вяртацца не стала. Мне цяпер трэба параіцца, што рабіць, ці ёсць падставы для звальнення, як дзейнічаць у дадзенай сітуацыі», — кажа спадарыня Дуліна.

Пасля яшчэ траім выкладчыкам МДЛУ пазванілі і сказалі тое самае. Наталля Дуліна кажа, што яе пяцігадовы кантракт заканчваецца прыкладна ў сакавіку. «Калі яшчэ быў пратэсны рух у верасні, то мінулы рэктар Наталля Баранава выпусціла загад, што забаронена праводзіць акцыі на ганку ўстановы.

Тым не менш мы збіраліся на ганку, спявалі песні, трымалі сцягі і плакаты. За гэта я атрымала вымову, а дзясятак выкладчыкаў — заўвагі. Наколькі я ведаю, звольніць могуць пасля дзвюх вымоў, а ў мяне іх няма. Я не выключаю, што цяпер могуць тэрмінова перапісваць любыя дакументы», — расказвае Дуліна.

Па яе словах, ніякіх размоў з новым рэктарам Наталляй Лапцевай не было, хаця студэнты спрабавалі пачаць дыялог. Цікава, што пакуль рэпрэсіі закранаюць толькі выкладчыкаў, студэнтаў з МДЛУ яшчэ не адлічалі.

«Некалькі студэнтаў адбываюць пакаранні на Акрэсціна і ў Баранавічах, мы баімся, што ім залічаць пропускі без паважлівай прычыны. Мама аднаго майго студэнта хадзіла на размову да Лапцевай, каб сына не адлічылі. «Калі скажу адлічыць — адлічаць», — такі пасыл быў ад рэктаркі», — кажа Дуліна.

Забастоўку ў МДЛУ падтрымалі некалькі дзясяткаў выкладчыкаў. Многія хай і не ўдзельнічаюць наўпрост, але працуюць у рэжыме італьянскай забастоўкі, лекцыі адбываюцца, але на іх размаўляюць на аддаленыя тэмы. У верасні ж, калі студэнтаў Лінгвістычнага затрымлівалі проста ва ўніверсітэце, адразу 140 выкладчыкаў падпісаліся пад зваротам, што гэта недапушчальна.

«Я для сябе прыняла рашэнне, што заяву на звальненне па ўласным жаданні пісаць не буду», — кажа Дуліна. Ёй падабаецца працаваць выкладчыцай і развітвацца з гэтым не хоча.

«Не шкадую, канечне, пра зробленае. Тое, што адбываецца цяпер, — гэта абуральна. Логіка іх рашэнняў зразумелая, і я чакала чагосьці такога».

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў канстатаваў поўную адсутнасць саюзнікаў у Расіі13

Грыбнік паказаў пяць відаў баравікоў з беларускіх лясоў

Пяскоў: Трамп і Пуцін могуць сустрэцца ў Кітаі, калі «апынуцца ў адным горадзе»

У Гродне хлопец у касцюме анёла граў на саксафоне і спяваў серэнаду

У Астрахані абрынуўся пад'езд пяціпавярховага дома2

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс21

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос41

Дзяўчына на Прыпяці вылавіла гіганцкага сома — 2,25 метра6

СБУ: Затрыманы агент КДБ, які шпіёніў на паўночнай мяжы Украіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць