У Жабінцы затрымалі 15-гадовага юнака і яго 16-гадовага прыяцеля, якія кінулі ў міліцэйскі аўтамабіль кактэйль Молатава, паведамляе МУС.

Увечары 11 жніўня ў цэнтры Жабінкі дзяжурылі міліцыянеры. У нейкі момант у бок службовага аўтамабіля паляцела бутэлька з гаручай вадкасцю і запаленай анучай. Яна разбілася побач з машынай, пашкодзіўшы яе знешнюю абіўку. Ніхто не пацярпеў.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што да інцыдэнту датычныя двое падлеткаў: 15-гадовы хлопец вырабіў кактэйль Молатава, а яго 16-гадовы прыяцель кінуў снарад у аўтамабіль.

У дачыненні да старэйшага юнака следчыя распачалі крымінальныя справы за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і незаконныя дзеянні з выбуховымі рэчывамі. Другога хлопца паставяць на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?