Тысячы беларусаў прыйшлі сёння ў Курапаты — сакральнае месца і сімвал нашай нацыі. «Ноч расстраляных паэтаў» адсылае да ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі ў мінскай турме НКУС было забіта больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. 22 з іх — пісьменнікі. Ноч расстраляных паэтаў адбылася нягледзячы на тое, што многія з яе заўсёдных арганізатараў у гэты момант знаходзяцца за кратамі.

Імпрэза ў Курапатах цудоўна арганізаваная: Крыжовы шлях падсвечаны белымі і чырвонымі ліхтарыкамі, ёсць вялікі экран, гукаўзмацненне, асвятленне.

Людзі прыйшлі з плакатамі і сцягамі. Разам заспявалі «Магутны Божа».

У прамове да прысутных Ніна Багінская сказала са сцэны: «Я буду прыходзіць туды, куды моладзь кліча, бо я бачу, што моладзь пачала новы віток Адраджэння. Дзякуй моладзі!»

На Ночы расстраляных паэтаў выступілі акцёры-купалаўцы.

За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў мінскай турме НКУС (сёння — будынак СІЗА КДБ) было забіта больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Гэтае злачынства — адна з найбольш трагічных старонак у гісторыі беларускай нацыі, якая нанесла моцны ўдар па беларускай культуры, літаратуры, мастацтве. Палітыка «чырвонага тэрору» — вынік падаўлення ўладамі любога іншадумства, забароны на любое альтэрнатыўнае меркаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?