30 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі дажджы, паведамляе Белгідрамет. У асобных раёнах захаваецца туман.

Вецер паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра +7.. +13°C.

У Мінску: часам невялікі дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%). Раніцай месцамі па горадзе туман, удзень — слабы туман. Тэмпература паветра раніцай і днём +8.. +10°C, увечары +6..+8°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0