Прагноз надвор’я ў Беларусі на 12—14 траўня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 12 траўня будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі дажджы, днём па паўднёвым усходзе месцамі навальніцы і дажджы моцныя. Вецер паўночны 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—11°C, на паўднёвым усходзе да плюс 13°C; днём плюс 8—14°C, па ўсходзе Магілёўскай і Гомельскай абласцей да плюс 20°C.

Заўтра ў Мінску воблачнае надвор’е. Часам дождж. Вецер паўночны 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—10°C, днём плюс 11—13°C.

У наступныя двое сутак, 13 і 14 траўня, па краіне будзе воблачна з праясненнямі.

13 траўня на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна‑заходні 6—11 м/с, днём пераважна па ўсходняй палове парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°C, днём плюс 7—13°C, па паўднёвым захадзе да плюс 15°C.

14 траўня па ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна‑заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—6°C, месцамі па захадзе замаразкі ад 0 да мінус 3°C, днём плюс 6—13°C, па паўднёвым захадзе да плюс 16°C.

13 траўня ў Мінску воблачна з праясненнямі. Часам дождж, днём магчымая навальніца. Вецер паўночна‑заходні 6—11, днём парывы да 15—18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°C, днём плюс 7—9°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0