Бенедыкт XVI i Кірыл сустракаліся тройчы, але Кірыл тады быў мітрапалітам.

Бенедыкт XVI i Кірыл сустракаліся тройчы, але Кірыл тады быў мітрапалітам.

«Расейскай праваслаўнай царкве і Рыма‑каталіцкай царкве не патрэбныя якіясьці пасярэднікі для вырашэння такіх пытанняў, у іх ёсць магчымасці для правядзення прамых узгадненняў па гэтай тэме»,
‑‑ заявіў 8 траўня парталу «Інтэрфакс‑Рэлігія» намеснік старшыні Аддзелу замежных царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата пратаярэй Георгій Рабых.

Так ён пракаментаваў нядаўнюю прапанову Аляксандра Лукашэнкі правесці сустрэчу Папы і Патрыярха на тэрыторыі Беларусі.

***

Тым часам падчас наведвання 8 траўня Салігорска Аляксандр Лукашэнка зноў закрануў пытанне сустрэчы Патрыярха і Папы.

У дыялогу з Ватыканам няма палітычнай падаплёкі, заявіў Аляксандр Лукашэнка. Няма тут ніякай палітыкі і няма ніякага дрэйфу ў бок Захаду».

«Сляпы той, хто не бачыць рэалій. А рэаліі такія: Беларусь па колькасці каталікоў займае другое месца пасля Літвы на постсавецкай прасторы, — зазначыў прэзідэнт.

— Гэта сотні тысяч вернікаў, грамадзяне, якія мяне падтрымліваюць, лічаць сваім прэзідэнтам. Няўжо я не павінен выказваць і абараняць іх інтарэсы?»

У той жа час Лукашэнка падкрэсліў, што праваслаўная канфесія «заўсёды захоўвала і будзе захоўваць сваю значнасць у жыцці беларускай дзяржавы». «Вы ўсе ведаеце, што я сістэматычна сустракаюся з Сінодам БПЦ, наведваю царкву, маю зносіны з вышэйшымі праваслаўнымі іерархамі», — сказаў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што размовы аб немагчымасці сустрэчы папы рымскага і патрыярха Маскоўскага — «поўная лухта».
«Прыйдзе час, і яны абавязкова сустрэнуцца, — перакананы ён. — Проста сёння ёсць некаторыя праблемы, але яны з часам будуць урэгуляваныя».
«Як сказаў папа рымскі, калі Гасподзь адчыніць гэтыя дзверы, то сустрэча адбудзецца. І ў гэтым выпадку Беларусь прапануе сябе месцам гэтай сустрэчы», — зазначыў прэзідэнт.

Закранаючы размовы аб тым, што Ватыкан дапамагае Беларусі наладжваць адносіны з Захадам, Лукашэнка сказаў: «Кажучы шчыра, Папа і другі чалавек Ватыкана кардынал Бертоне рабілі гэта і да сустрэчы са мной, а за гэта я ім сказаў вялікае дзякуй», паведамляе БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0