Стан здароўя ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які галадае, значна пагоршыўся. Пра гэта БелаПАН паведаміў яго адвакат Павел Сапелка.

Паводле яго слоў, Аўтуховіч па‑ранейшаму знаходзіцца ў медыцынскай часці следчага ізалятара № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. «Ён адчувае сябе вельмі дрэнна. Вельмі дрэнныя аналізы. Пачынаюцца праблемы з печанню», — сказаў Сапелка.

Пры гэтым, як зазначыў адвакат,

Аўтуховіч мае намер працягваць галадоўку «да канца».

Ніякіх следчых дзеянняў з удзелам ваўкавыскага прадпрымальніка не праводзіцца, дадаў ён.

Нагадаем, актывісты прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад’яўлена абвінавачанне па арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі і звяртаюць ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі судзімыя і прызнаныя міжнароднай грамадскасцю вязнямі сумлення.

Мікалай Аўтуховіч аб’явіў галадоўку 16 красавіка. Ён патрабуе ў самы кароткі тэрмін або перадаць справу ў суд, або змяніць усім паддоследным па гэтай справе меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0