Два дні ў жодзінскім гарадскім судзе разглядалі справу супраць 75-гадовай Іраіды Міско па фактах яе ўдзелу ў акцыях пратэсту, паведамляе Ex-Press.by.

Іраіда Міско. Фота Марата Белага, Ex-Press.by

Іраіда Міско. Фота Марата Белага, Ex-Press.by

75-гадовая жыхарка Жодзіна Іраіда Міско, кандыдат сельскагаспадарчых навук, якая больш за 40 гадоў займалася навукай у НДІ земляробства і раслінаводства НАН Беларусі, пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня выходзіць з нацыянальным сцягам, тым самым выказваючы сваю грамадзянскую пазіцыю.

Супраць Іраіды Васільеўны сведчылі супрацоўнікі аддзялення аховы грамадскага правапарадку лейтэнант Яўген Вайніловіч, намеснік начальніка гэтага аддзялення капітан міліцыі Зоя Кукушкіна, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх маёр Дзмітрый Кракаўскі, капітан міліцыі Яўген Сямашка, а таксама ўчастковы Аляксандр Попчын.

Суду прадставілі фота і відэа з выявай Іраіды Міско. На адной з фатаграфій, прадстаўленай міліцыянерамі, Іраіда Васільеўна трымае ў руцэ пасцілу бел-чырвона-белага колеру. «Так, гэта так яна выказвае пратэст. Зефіркай», — паведаміў суду капітан міліцыі Яўген Сямашка.

Штраф 20 базавых велічынь (540 рублёў) — такое пакаранне Іраідзе Васільеўне Міско вызначыў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0