Грамадства2323

Умовы вызвалення Бабарыкі, 9 гадзін без вады і ежы. Уласава расказала пра сустрэчу ў СІЗА КДБ

Аляксандар Лукашэнка 10 кастрычніка наведаў СІЗА КДБ, дзе сустрэўся з палітвязьнямі. Лілія Ўласава побач зь Віктарам Бабарыкам.

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Лілія Ўласава ў інтэрвію расейскаму тэлеканалу «Дождь» расказала пра падрабязнасьці сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ і пра ўмовы зьняволеньня.

Была дамоўленасьць пра канфідэнцыйнасьць размовы, але, паколькі іншыя ўдзельнікі пра яе расказваюць у СМІ, Уласава вырашыла таксама не маўчаць. Свабода падае асноўныя цытаты з размовы:

Падумала, што гэта двайнік, а не Лукашэнка

Я спачатку не паверыла, што гэта Аляксандар Рыгоравіч, што гэта прэзыдэнт прыйшоў. Я думала, што гэта двайнік, розыгрыш. Праз 10 хвілін мы ўсе сталі прыходзіць у сябе і зразумелі, што гэта прэзыдэнт, асобы, якія яго суправаджаюць. Стала зразумела, што нешта адбываецца звышнатуральнае.

Што гаварыў пра Канстытуцыю

Аляксандар Рыгоравіч заявіў, што хацеў бы абмеркаваць новую Канстытуцыю і хацеў пачуць нашу думку, але ніхто ня быў гатовы. Віктар Бабарыка сказаў пра асноўныя палажэньні — прыватную ўласнасьць, падзел уладаў. Аляксандар Рыгоравіч стаў камэнтаваць, выказаўся супраць прыватнай уласнасьці. З таго, што я памятаю, было сказана, што прэзыдэнцкі тэрмін будзе абмежаваны двума тэрмінамі, што ён на наступных выбарах удзельнічаць ня будзе, а цяпер яму патрэбны час для рэформаў. Рэформы будуць ісьці, Канстытуцыя будзе прынятая, будуць новыя выбары. Гучаў тэрмін праз два гады, потым лета наступнага году, што тады будзе прынятая Канстытуцыя і пройдуць выбары.

Лукашэнка абяцаў працягнуць «дыялёг» у Палацы Незалежнасьці

Лукашэнка не праяўляў эмпатыі, але і не праяўляў нэгатыву. Казаў: «Я бачу, што вы любіце Беларусь гэтак жа, як і я». Размова скончылася тым, што ён сказаў, што наступны раз я вас запрашу ў Палац Незалежнасьці для працягу дыялёгу.

Не давалі піць і есьці

З чатырох з паловай гадзін 30—40 хвілін гаварылі зьняволеныя, астатні час — Аляксандар Рыгоравіч. Я ўжо пры канцы размовы амаль траціла прытомнасьць. Мяне прывезьлі ў КДБ у 6:30 раніцы, я ня выпіла ані глытка вады, нічога ня зьела. А завяршылася гэта ў 15:30. Мае калегі таксама… Усе хацелі ў туалет. Вады не было. Энэргетыка Аляксандра Рыгоравіча моцная такая, — іранізуе Уласава, — для зьнясіленых турэмным зьняволеньнем людзей гэты было моцнае выпрабаваньне.

Пра ўмовы вызваленьня Бабарыкі

Я спадзяюся, што людзей павінны вызваліць. Але ў мяне ўражаньне, што ня ўсіх, напэўна. Для Віктара Бабарыкі былі агучаныя канкрэтныя ўмовы выхаду. Я, напэўна, ня маю права гаварыць. Я думаю, што Максіма Знака павінны выпусьціць найбліжэйшым часам, а Ціханоўскага, Калесьнікаву і Бабарыку — не. Максім Знак праект Канстытуцыі напісаў, свае заўвагі.

Пра цяжкія ўмовы зьняволеньня

За паўтара месяцы здароўе сапсавалася. Спрабую аднавіцца, пачала лячэньне. Пакуль галаўныя болі не праходзяць. Беларуская турма — жорсткае месца. Апошнія тры тыдні сядзела ў камэры, дзе 10 чалавек. Невялікі пакой, у якім усе кураць. Я не курыла і ад гэтага вельмі пакутавала. Невыносныя ўмовы існаваньня. Псыхалягічна цяжка — жанчыны плачуць, сварацца, часам бойкі адбываліся. Важна ў такой сытуацыі захаваць балянс. Паколькі я мэдыятар і знаёмая з псыхалёгіяй, я магла садзейнічаць людзям, супакойваць іх.

Гора горкае ў турмах. Тэрміны не адэкватныя дзеяньням. Я ўвогуле не разумела, за што сяджу. Я нічога не зьдзяйсьняла. Тваё гора накладаецца на іншыя, іншыя — на тваё, і ты раствараесься ў гэтым горы і нэгатыве. Адзіная думка — ня здацца, трымацца. Нават калі ціск зашкальваў, я імкнулася захаваць здаровы сэнс. У 67 гадоў я перажыла наймацнейшы стрэс.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць