Скрыншот з відэа сустрэчы

Палітвязням перад сустрэчай з Лукашэнкам і на сустрэчы не давалі піць і есці. 

«Мяне прывезлі ў КДБ у 6:30 раніцы, — расказала член прэзідыума Каардынацыйнай рады Лілія Уласава ў інтэрв'ю «Дождю». — Я не выпіла ані глытка вады, нічога не з'ела. А завяршылася гэта ў 15:30. Мае калегі таксама… Усе хацелі ў туалет. Вады не было. Энергетыка Аляксандра Рыгоравіча моцная такая, — іранізуе Уласава, — для знясіленых турэмным зняволеннем людзей гэта было моцнае выпрабаванне».

«Я ўжо пры канцы размовы амаль траціла прытомнасць», — расказала Уласава.

«З чатырох з паловай гадзін 30-40 хвілін гаварылі зняволеныя, астатні час — Аляксандр Рыгоравіч», — кажа Уласава.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?