Здарэнне адбылося 31 кастрычніка каля 18:30 у вёсцы Ячонка, паведамляе прэс-служба МУС.

Мужчына і жанчына зайшлі ў краму і пад пагрозай прадмета, падобнага да пісталета, забралі ў прадавачкі каля 2 тысяч рублёў. Затым звязалі жанчыну скотчам і збеглі.

Неўзабаве пацярпелай удалося вызваліцца і патэлефанаваць у міліцыю.

Да месца здарэння накіравалі следча-аператыўную групу і найбліжэйшыя нарады, у тым ліку і ўчастковага інспектара, які працаваў у суседняй вёсцы. Менавіта ён вызначыў месцазнаходжанне пары, якую ў хуткім часе затрымалі. Выкрадзеныя грошы знайшлі ў жанчыны.

Падазраваныя — жыхары Стоўбцаў, раней неаднаразова судзімыя 42-гадовы мужчына і 37-гадовая жанчына. Высветлілася, што на злачынства яны пайшлі з муляжом зброі.

Цяпер яны ў ізялатары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0