2 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Пераважна без ападкаў, толькі пад вечар па захадзе краіны месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман.
Вецер няўстойлівы, слабы. Максімальная тэмпература паветра +6..+12°C.
Сёння ў Мінску без ападкаў. Тэмпература паветра раніцай +5..+6°C, днём +7..+9°C, увечары +5..+7°C.