Здарэнне адбылося 31 кастрычніка ў в. Храпкова. У РАУС паступіла паведамленне з МНС аб тым, што ў вёсцы заўважаная ліса, якая паводзіць сябе неадэкватна — жывёла накінулася на 79-гадовую пенсіянерку. На месца выехалі супрацоўнікі міліцыі, паведамляе абласное ўпраўленне ўнутраных спраў.

Пазней высветлілася, што ліса ўжо не ў першы раз прыходзіла ў вёску — панадзілася цягаць з хлява курэй. Гаспадыня паспрабавала адвадзіць няпрошаную госцю ад гэтага занятку, але ў выніку пацярпела сама — ліса накінулася на яе, а затым схавалася ў хляве.

Міліцыянеры абясшкодзілі агрэсіўную жывёлу, а труп перадалі работнікам ветэрынарнай станцыі для правядзення даследаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0