Пра гэта прадстаўнік Рэспублікі Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне» Пятро Ялфімаў заявіў адразу пасля першага паўфіналу конкурсу, адказваючы на пытанні беларускіх журналістаў.

– Спяваў я ах…на! Так і напішыце. Дай Бог усім так спяваць, – сказаў расстроены Пятро.

– У вас, у журналістах, праблема. Вельмі сур’ёзная. Бо вы дурныя, – патлумачыла Тацяна Касмачова, паведамляе КП в Беларусі.

***

Нагадаем, што ўчора прайшоў першы паўфінал конкурсу.

Пётр Ялфімаў у дзесятку фіналістаў не трапіў (было 18 канкурсантаў). У фінал прайшлі: Турцыя (Хадісэ), Швецыя (Малена Эрнман), Ізраіль (Ноа і Міра Авад), Партугалія (Флёр‑дэ‑Лі), Мальта (К’яра), Фінляндыя (гурт Вальдо Піпл), Боснія (гурт «Рэгіна»), Румынія (Елена Георгі), Арменія (Інга і Ануш Аршакян), Ісландыя (Ёханна).

У чацвер пройдзе другі паўфінал. Беларус Аляксандр Рыбак, што выступае ад Нарвегіі, выступіць пад шостым нумарам.

Дзесяць фіналістаў паводле першага паўфіналу наступныя:

Турцыя (Хадісэ), Швецыя (Малена Эрнман), Ізраіль (Ноа і Міра Авад), Партугалія (Флёр-дэ-Лі), Мальта (К’яра), Фінляндыя (гурт Вальдо Піпл), Боснія (гурт «Рэгіна»), Румынія (Елена Георгі), Арменія (Інга і Ануш Аршакян), Ісландыя (Ёханна).

На фоне агульнай масоўкі, відавочна выдзяліліся песняй і пастаноўкай Боснія, Арменія, Швецыя, Ізраіль. Пётр глядзеўся някепска і стваралася ўражанне, што мае добрыя шанцы прайсці ў фінал.

Але, відаць, мелі рацыю беларускія вядучыя Дзяніс Кур'ян і Аляксандр Ціхановіч, мінусам для нас была адсутнасць суседзяў, ні Польшча, ні Украіна, ні Літва, тым больш Расія сёння галасаваць не маглі.

Па сканчэнні конкурсу рэжысёр-пастаноўшчык беларускага нумару Януш Юзэфовіч заявіў, што цяжка ставіць шоў, калі ўсё вырашае не спявак, а яго жонка, а кіраўнік беларускай дэлегацыі Аляксандр Мартыненка паставіўся да паразу па-філасофску: "Што зробіш, значыць не змаглі ў сябе закахаць тэлегледачоў".

***

У чацвер пройдзе другі паўфінал, які таксама вызначыць 10 фіналістаў.

У гэтым паўфінале і выступіць Аляксандр Рыбак, які прадстаўляе Нарвегію.

Дарэчы, сёння, 13 траўня, яму споўнілася 23 гады. Віншуем і зычым перамогі.

***

На жаль, жыхары Беларусі, як і беларусы Чэхіі, Бельгіі, Швецыі, Ізраіля (г.зн. тыя краіны, што выступалі ў аўторак) не змогуць галасаваць у чацвер.

Але ўсе 42 краіны змогуць прагаласаваць у фінале, дзе выступяць па 10 пераможцаў кожнага з двух паўфіналаў, а таксама далучацца пераможца мінулага Еўрабачання Расія (Настасся Прыходзька), а таксама вечныя фіналісты: Францыя, Нямеччына, Вялікабрытанія і Іспанія.

***

БТ пакажа і чацвярговы паўфінал і суботні фінал у жывым эфіры.

Пачатак а 22:00.

nn.by

Выступ Пятра Ялфімава

Выступ Аляксандра Рыбака (Нарвегія)

***

«Наш малады Саша скарыў норгаў»

У чацвер 14 мая ў другім паўфінале «Еўрабачання» пад шостым нумарам выступіць нарвежскі спявак беларускага паходжання Аляксандр Рыбак. Наш зямляк, які прадставіць Нарвегію песняй «Fairytale» («Казка»), з’яўляецца адным з фаварытаў конкурсу. Зрабіўшы фурор у часе адбору, ён займеў нямала прыхільнікаў у Беларусі. Кіраўнік беларускай дэлегацыі Аляксандр Мартыненка нават назваў яго большым патрыётам Беларусі, чым Пётр Ялфімаў, які сёлета прэзентуе Беларусь на «Еўрабачанні» ў Маскве.

Пра тое, як поспехі нашага земляка ўспрымаюць у Нарвегіі, ці ведаюць пра ягонае паходжанне, распавёў паэт Славамір Адамовіч, які жыве ў гэтай паўночнай краіне: «Магу сказаць, што юнак нарабіў шуму ў Нарвегіі, збольшага пра яго паходжанне народ ведае. Былі інтэрв’ю з бацькамі. Наш малады Саша скарыў норгаў непасрэднасцю і тэмпераментам і абыграў у адборачным туры нарвежскую спявачку, прыкладна сваіх гадоў. Адзінае, што просты нарвежскі народ часта блытае Russland з Hviterussland…З 4 400 тысяч насельніцтва Нарвегіі за Рыбака прагаласавала больш 700 000 чалавек. Але без сумневу — перажываць за ягоны выступ у Маскве будзе ўся Нарвегія. І ўсё гэта дзякуючы Чарнобылю».

* * *

Аляксандр Рыбак нарадзіўся 13 траўня 1986 г. у Мінску ў сям’і музыкаў. Праз чатыры гады сям’я Рыбакоў пераехала на стала ў Нарвегію. Аляксандр у пяцігадовым узросце пачаў займацца музыкай. Уладальнік прызу Андэрса Ярэса, пераможца конкурсу «Вялікі шанец» тэлекампаніі NRK. Супрацоўнічаў з музыкам з «А‑ha» Мортэнам Харкетам. За ролю скрыпача ў пастаноўцы нарвэскага тэатру Oslo Nye Teater у мюзікле «Скрыпач на даху» быў узнагароджаны Heddaprisen. Акрамя таго здымаўся ў рэжысёра Грэтэ Салямонсэна — фільм «Ёган». На «Еўрабачанне‑2009» патрапіў дзякуючы перамозе ў Melodi Grand Prix 2009 з песняй «Fairytale».

Сямён Печанко