Здарэнне адбылося ў Маладзечне, у магазіне на галоўнай вуліцы горада — Вялікім Гасцінцы, там спрацавала трывожная кнопка, паведамляе Рэгіянальная газета са спасылкай на абласную міліцыю.

У прадуктовы магазін зайшоў 22-гадовы маладзечанец з двума прыяцелямі і трыма праміле алкаголю ў крыві.

Са стэлажа ён узяў пляшку гарэлкі і схаваў яе пад куртку ў рукаў, пасля чаго прайшоў міма касы з неаплачаным таварам.

Потым адважыўся на другі заход і прыхапіў яшчэ пляшку. Ён хаваў бутэльку за спіну, пад адзенне, свайму прыяцелю. Крадзеж заўважылі работнікі крамы і націснулі трывожную кнопку. Касір пабегла даганяць хлопца, спыніла яго ў дзвярах, схапіўшы за каўнер. Малады чалавек супраціўляўся і спрабаваў вырвацца. 

Але тут прыехала міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0